Унутрамацічная сьпіраль

Унутрыммацічная сьпіраль (УМС) — кантрацэптыў, які ўяўляе сабой невялікае прыстасаваньне з плястыку зь медзьдзю, якое стрымлівае прасоўваньне народкаў ў паражніну маціцы, памяншае тэрмін жыцьця заплодкавай вузы, перашкаджае прымацаваньню аплодненай заплодкавай вузы да паражніны маткі.

Унутрымацічная сьпіраль

Перавагі рэдагаваць

  • Высокая эфэктыўнасьць, індэкс Пэрля 0,8—1,9.
  • Не патрабуе штодзённага кантролю
  • Працягласьць дзеяньня
  • Хуткае аднаўленьне фэртыльнасьці пасьля выдаленьня УМС

Недахопы рэдагаваць

Недахопамі сьпіралі зьяўляюцца:

  • Увядзеньне і выдаленьне УМС праводзіцца ў лячэбнай установе
  • Штомесячны кантроль жанчынай наяўнасьці нітак УМС у похве пасьля мэнструацыі
  • Узмацненьне мэнструальных боляў і выдзяленьняў у першыя месяцы выкарыстаньня УМС
  • Магчымая спантанная экспульсія УМС
  • Павялічваецца рызыка разьвіцьця запаленчых захворваньняў вобласьці малога таза ў жанчынаў групы рызыкі заражэньня ЗППП
  • Павялічваецца рызыка разьвіцьця пазамацічнай цяжарнасьці