Гісторыя дамена .БЕЛ

Жнівень 2016 г. Тэхнічны адміністратар беларускай дамэннай зоны стаў чальцом арганізацыі ccNSO (Country Code Names Supporting Organization), якая аб'ядноўвае рэгістратуры нацыянальных даменаў свету пад эгідай ICANN
Студзень 2016 г. Тэхнічны адміністратар беларускай дамэннай зоны стаў асацыяваным чальцом арганізацыі APTLD (Асацыяцыі нацыянальных даменаў верхняга ўзроўню Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну), якая аб'ядноўвае рэгістратуры найбуйнейшых нацыянальных даменаў свету, такіх як .cn (Кітай), .au (Аўстралія) і .рф (Расія)
12 кастрычніка 2015 г. Даменная зона .БЕЛ дасягнула адзнакі ў 13 000 рэгістрацый, cтаўшы другой па велічыне, пасля расійскага дамена .РФ, нацыянальнай кірылічнай даменнай зонай ў свеце
1 кастрычніка 2015 г. Старт адкрытай рэгістрацыі даменаў .БЕЛ для ўсіх жадаючых
1 верасня 2015 г. Абноўлены афіцыйны сайт нацыянальных даменных зон .BY і .БЕЛ.
Асноўныя змены:
  • пашыраная статыстыка рэгістрацый даменаў; 
  • адзіны WHOIS-сэрвіс даменных зон .BY і .БЕЛ
2 чэрвеня 2015 г. Пачатак правядзення дабрачынных аўкцыёнаў прэміум-даменаў .БЕЛ
1 сакавіка 2015 г. Старт прыярытэтнай рэгістрацыі даменаў .БЕЛ
12 лютага 2015 г. Дамен .БЕЛ дэлегаваны Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце (адміністратар даменнай зоны) і УП «Надзейныя праграмы» (тэхнічны адміністратар даменнай зоны)
26 жніўня 2014 г. Арганізацыя ICANN адобрыла заяўку Беларусі на дэлегаванне дамена першага ўзроўню з падтрымкай алфавітаў нацыянальных моў
27 сакавіка 2014 г. Стварэнне дамена .БЕЛ адобрана на пасяджэнні Савета незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій