Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 


 

Слава Ісусу Хрысту!

Слава Ісусу Хрысту!
"Багародзіца Тысячагоддзя" (1988)
(з беларускай царквы сьв. Пятра і Паўла
ў Лёндане; дар Гая Пікарды).
“Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная”, пісаў у прадмове да “Дудкі беларускай” Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч), і ў розныя перыяды нашае гісторыі розныя людзі кіраваліся гэтымі словамі дый, адказваючы на гэты дар Божы, зьвярталіся да Бога, славілі Яго і дзякавалі Яму менавіта ў ёй, у нашай, у сьвятой мове. Пачынаючы ад Францішка Скарыны і ажно да нашых дзён шматлікія людзі імкнуцца не ствараць сабе асобнай штучнай “сакральнай” мовы, але зьвяртацца да Бога так, як зьвяртаюцца да бацькі ці маці, так як зьвяртаюцца ў жыцьці да тых, каго любяць і кахаюць. Мова каханьня – гэта ўжо сакральная мова, сьвятая мова, але да таго ж яна яшчэ і жывая.

Розныя людзі браліся (ды й бяруцца сёньня) за працу перакладу Сьвятога Пісаньня і літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пачэснае месца сярод іх займае а.Аляксандар Надсан, кіраўнік беларускае бібліятэкі імя Францішка Скарыны ды беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане. Вось ужо больш за 40 гадоў нястомна перакладае ён багаслужбовыя тэксты, каб вернікі ўсходняй традыцыі маглі ня толькі прыватна, але і ў храме супольна славіць Бога ў сваёй мове. За гэты час ён выканаў велічэзную частку гэтай непасільнай для аднаго чалавека працы і даў нам, сваім суайчыньнікам, шэраг перакладаў: Літургіяў, Часаслова, Мінеяў, Актоіха, Трыядзі і іншых багаслужбовых тэкстаў.

Для таго, каб хоць нечым дапамагчы яму ў гэтым служэньні, і стварыўся гэты сайт, на якім зьбіраюцца як пераклады а.Аляксандра, так і ягоныя ўласныя творы, гутаркі, біяграфічныя матэрыялы. Кожны чалавек на Беларусі ужо зараз можа атрымаць доступ да часткі гэтых скарбаў, скарыстаць з іх – ці то для малітвы, ці то для дасьледваньняў, ці то для новых перакладаў. Дадаткова на сайце зьбіраюцца і пераклады іншых аўтараў, як літургічныя, так і біблійныя.

Спадзяемся, што гэтая праца будзе запатрабаванай і прынясе свой плён у духоўным жыцьці кожнага з нас, а праз гэта – і нашае Бацькаўшчыны.

а. Аляксандар Аўдзяюк, адміністратар і рэдактар сайта
а. Сяргей Стасевіч, сузаснавальнік сайта

 


НАВІНЫ САЙТА

 

СЛОЎНІК ПЕРАКЛАДЧЫКА

 

 15 сакавіка 2012

На сайце зьявіўся ў фармаце doc поўны збор перакладаў з Трыёдзі (Велікоднага і Велікапоснага Перыядаў) айца Аляксандра Надсана.

Такім чынам ужо маем на сайце зборы перакладаў у чатырох тамах: "Мінэя", "Актоіх", "Трыёдзь", "Трэбнік". На чарзе апошні - пашыраны "Часаслоў".

Трыёдзь у перакладзе а. Аляксандра Надсана
Трыёдзь
поўны збор перакладаў
а. А. Надсана
2012, DOC (zip), 0.7 Мb.
Больш падрабязна пра выданьне.
 14 сакавіка 2012
На сайце зьявіўся ў фармаце doc поўны збор перакладаў з Актоіха (Службы васьмі тонаў) айца Аляксандра Надсана
Актоіх у перакладзе а. Аляксандра Надсана
Актоіх
поўны збор перакладаў
а. А. Надсана
2012, DOC (zip), 0.2 Мb.
Больш падрабязна пра выданьне.
 8 сакавіка 2012
На сайце зьявіўся ў фармаце doc поўны збор перакладаў з Трэбніка айца Аляксандра Надсана
Трэбнік у перакладзе а. Аляксандра Надсана
Трэбнік
поўны збор перакладаў
а. А. Надсана
2012, DOC (zip), 0.3 Мb.
Больш падрабязна пра выданьне.
 5 сакавіка 2012
На сайце запрапанаваны да спампаваньня модуль для Biblequote Новага Запавету ў перакладзе Дзекуця-Малея і Луцкевіча (rar, 0,4MB)
 5 сакавіка 2012
На сайце зьявілася ў фармаце pdf яшчэ адно арыгінальнае выданьне перакладаў з Мінэі айца Аляксандра Надсана
Дабравешчаньне - арыгінальнае выданьне службы ў pdf
Дабравешчаньне
1993, 0,9 Мb.

 

Іншыя кнігі да спампаваньня.


Архіў навін

 


 

Блаславіць

εὐλογεῑν (εὐλογέω)) (грэцк.)

Беларускія варыянты:

блаславіць (Я. Купала, слоўнік бр. Гарэцкіх, слоўнік Байкова і Некрашэвіча, А. Надсан);
дабрасловіць (М. Міцкевіч); "дабраслоўце, дабраслоўленьне"
дабраславіць (В. Сёмуха); "дабраславеньне"

дабраславіць (Я. Станкевіч); "дабраславенства"

благаславіць (Бібл.Кам.БПЦ);
багаславіць (А. Луцкевіч, П. Татарыновіч, некаторыя выд. БАПЦ, У. Чарняўскі);

Кароткае тлумачэньне: Казаць добрае слова (камусьці), хваліць (кагосьці). Сёньня - адзін з сакрамэнтальных (містычных і літургічных) чынаў сьвятара ці бацькоў у адносінах да сям'і.


 



 


 

 

 

Напісаць ліст