Фланель — баваўняная, шарсцяная або паўшарсцяная тканіна палатнянага або саржавага перапляцення  (руск.), з пухнатым двухбаковым або аднабаковым раўнамерным рэдкім начосам-ворсам. Цеплазберагальны, мяккі, прыемны навобмацак матэрыял. Павярхоўная шчыльнасць 170—257 г/м². Фланель выпускаецца набіўной, гладкаафарбаванай і адбеленай[3].

Фланель
Выява
Матэрыял воўна[1][2], бавоўна[1][2], blend[d][1][2] і хімічныя валокны[d][1]
Метад вырабу твіл[1][2], палатно[d][1] і варсаванне[d][1][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фланелевая кашуля

Недахопы — пры занадта доўгім нашэнні павышаецца пілінгаванне. Вельмі гіграскапічны матэрыял  (руск.), пасля намакання доўга сохне.

Добра падыходзіць для адзення ў міжсезонне, у прахалоднае надвор’е.

Для некаторых сучасных разнавіднасцяў гэтай тканіны выкарыстоўваецца бавоўнасіблонавая пража.

Выкарыстанне правіць

Фланель доўгі час выкарыстоўвалася ў расійскай арміі ў якасці зімовых ануч  (руск.), замест шкарпэтак. Гэтая традыцыя была ўведзена яшчэ пры Пятры I і была адменена 23 лістапада 2007 года.

Да сярэдзіны XX стагоддзя ў Расійскай імперыі, а затым і ў СССР фланель ужывалася для вырабу цёплай (зімовай) ніжняй бялізны  (руск.) (як жаночай, так і мужчынскай).

Папулярная ў якасці пялёнак для нованароджаных. Можа быць налепленая на малаточкі ў фартэпіяна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Андреева Р. П. Фланель // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 362. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Фланель // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 66—68. — 890 с.

Спасылкі правіць

  • Фланель // Большой Энциклопедический словарь. — 2000. Большой Энциклопедический словарь. 2000.
  • EdwART. Фланель // Энциклопедия моды и одежды. — 2011.