Ангкор (з кхмерскай — «горад») — старажытная сталіца Кхмерскай імперыі ў 9—15 стагоддзях, размешчаная ў 240 км ад Пнампеня, на поўнач ад берага возера Танлесап, сярод джунгляў і з'яўляецца найбуйнейшай славутасцю Камбоджы.

Старажытны горад
Ангкор
13°26′00″ пн. ш. 103°50′00″ у. д.HGЯO
Краіна
культурны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
№ 668 з 1992 года (16 сесія)
Назва Ангкор
Рэгіён Азія і Акіянія
Крытэрыі i, ii, iii, iv
Ангкор (Зямля)
Ангкор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схема размяшчэння славутасцей Ангкора.

Руіны Ангкора займаюць плошчу каля 200 км² і расцягнуты на 24 км з захаду на ўсход і на 8 км з поўначы на поўдзень. Усяго тут захавалася каля 100 палацаў і храмаў. У 1992 годзе Ангкор быў узяты пад эгіду ЮНЕСКА.

Варотамі для падарожніка, які хоча ўбачыць гэта вялікае тварэнне старажытных архітэктараў, служыць сучасны горад Сіям Рыяп (па-кхмерскі «Перамога над сіямцамі»). Гэты турыстычны цэнтр бурна развіваецца, мае міжнародны аэрапорт і мноства сучасных гатэляў. Адлегласць ад цэнтра Сіям Рыяпа да галоўнага храма комплексу — Ангкор-Ват — каля 5 км.

Адкрыццё горада правіць

 
Анры Муо

У 1850 годзе, прасякаючы дарогу праз густыя камбаджыйскія джунглі, французскі місіянер Шарль Эміль Буйво натыкнуўся на разваліны вялікага старажытнага горада. Сярод іх узвышаліся руіны Ангкор-Вата, адной з найбуйнейшых у свеце рэлігійных святынь. Буйво пісаў:

  Я выявіў велічныя руіны — усё, што засталося, па словах мясцовых жыхароў, ад каралеўскага палаца. На сценах, пакрытых разьбой знізу даверху, я ўбачыў выявы батальных сцэн. У бітве ўдзельнічалі людзі вярхом на слане, адны воіны былі ўзброеныя дубінкамі і дзідамі, іншыя стралялі з лука адразу трыма стрэламі.  

Праз дзесяць гадоў французскі натураліст Анры Муо прайшоў па маршруце Буйво і быў у не меншай ступені здзіўлены тым, што адкрылася яму на прагаліне сярод джунгляў. Ён убачыў больш за сотню ватаў, або храмаў, самыя старажытныя з якіх належалі да IX стагоддзя, а пазнейшыя — да XIII. Іх архітэктура змянялася разам з рэлігіяй, ад індуізму да будызму. Перад вачыма француза ажывалі сюжэты з індуісцкай міфалогіі. Статуі, рэльефы і разьбяныя ўпрыгажэнні адлюстроўвалі танцуючых дзяўчат, імператара вярхом на слане, які выпраўляў у бой свае войскі, і бясконцыя шэрагі Буд. Паведамленне Муо выклікалі мноства пытанняў: хто пабудаваў гэты цудоўны горад і якой была гісторыя яго росквіту і заняпаду?

Гісторыя правіць

Самыя раннія згадкі пра Ангкор у камбаджыйскіх летапісах адносяцца толькі да XV стагоддзя. Пасля адкрыцця Муо пачалося вывучэнне невядомай раней старажытнай цывілізацыі.

Жыхарамі Ангкора былі кхмеры, якія вызнавалі адзін з кірункаў індуізму, прынесены ў Паўднёва-Усходнюю Азію індыйскімі купцамі ў I стагоддзі н.э. Навукоўцы дагэтуль здзіўляюцца адсутнасці якіх-небудзь доказаў існавання гарадоў ці паселішчаў на гэтай тэрыторыі да VII стагоддзя н.э., хоць да 1000 года да н.э. яна ўжо была густа заселена і тэхнічна развіта. Пасля гэтай даты надыходзіць сапраўдны росквіт кхмерскай цывілізацыі.

 
Статуя Джаявармана VII

Кхмерскія дакументы былі напісаны на недаўгавечных матэрыялах — на пальмавым лісці і скурах жывёл, таму з часам яны рассыпаліся ў пыл. Каб сабраць звесткі аб гісторыі горада, археолагі звярнулі ўвагу на высечаныя ў камянях надпісы (іх налічваецца больш за тысячу). Большасць з іх зроблены кхмерскай мовай і на санскрыце. Менавіта з гэтых надпісаў удалося даведацца, што заснавальнікам кхмерскія дзяржаўнасці быў Джаяварман II, які вызваліў свой ​​народ ад улады яванцаў напачатку IX стагоддзя. Ён пакланяўся Шыве і заснаваў культ кіраўніка-бога. Дзякуючы гэтаму яго зямная ўлада была падмацавана творчай энергіяй Шывы.

Ангкор стаў гіганцкім мегаполіс ам і квітнеючым горадам з насельніцтвам агламерацыі больш за мільён чалавек. Урадлівая зямля давала тры ўраджаі рысу ў год, возера Танлесап было багатым на рыбу, а густыя лясы — багатыя на драўніну, неабходную для насцілу падлогі ў храмах і будаўніцтва галерэй.

Адносна заняпаду горада існуюць некалькі версій:

  • Паводле першай, пасля рабавання Ангкора, учыненага ў 1171 годзе ваяўнічымі суседзямі кхмераў чамамі, Джаяварман VII страціў веру ў ахоўную сілу індуісцкіх багоў. Кхмеры сталі вызнаваць адну з форм будызму, што адмаўляе гвалт і абвяшчае пацыфісцкія прынцыпы. Змена рэлігіі прывяла да таго, што напад на Ангкор тайскага войска ў 1431 годзе сустрэў слабое супраціўленне;
  • Іншая ўзыходзіць да будыйскай легенды. Кхмерскі імператар быў так абражаны сынам аднаго з жрацоў, што загадаў утапіць хлопчыка ў водах возера Танлесап. У адказ разгневаны бог вывеў возера з берагоў і затапіў Ангкор. Гісторыя пра затапленне мае і навуковае абгрунтаванне. Паколькі ўсе будынкі горада, акрамя храмаў і палацаў, будаваліся з дрэва, то горад-мільянер патрабаваў значнай колькасці гэтага будматэрыялу, г.зн. значнай высечкі джунгляў. Высечка джунгляў парушыў баланс прыроды і вада ад ліўняў, якая раней ішла пад зямлю дзякуючы дрэвам, стала сцякацца ў возера, якое з часам цалкам затапіла горад. Пасля джунглі вярнулі сабе ўсе адваяванае ў іх чалавекам.

Гл. таксама правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 668
рус.англ.фр.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Все о чудесах света. Атлас-справочник. Сн.-Петербург, «Кристалл», 2007, стор. 120 — 121. ISBN 978-5-9603-0081. (руск.)

Спасылкі правіць