Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без інфармацыйнага шуму: Свабода запускае новую эмэйл-рассылку


Для тых, хто цэніць свой час, — гатовая падборка з самых цікавых, важных і эксклюзіўных публікацый бягучага тыдня ў новай рассылцы Свабоды.

У будныя дні зь іх клопатамі нярэдка не стае часу на нешта большае, чым проста «прабегчы вачыма стужку навінаў», праўда? А вам цікавыя журналісцкія расьсьледаваньні, гутаркі зь вядомымі, пасьпяховымі і проста цікавымі людзьмі, актуальная аналітыка, арыгінальныя відэа, матэрыялы аб беларускай мове й гісторыі і іншыя эксклюзівы, якія нашы журналісты цягам тыдня старанна рыхтуюць для вас.

У навіновай стужцы можа згубіцца самае цікавае, але ў нас ёсьць рашэньне — новая штотыднёвая рассылка Радыё Свабода «Гісторыі тыдня»!

Старанна адабраныя нашымі рэдактарамі адмыслова для вас эксклюзіўныя публікацыі Свабоды за тыдзень будуць чакаць вас штосуботу ў паштовай скрынцы. Усё проста — мы зьбіраем на адной старонцы самае цікавае, а вы выбіраеце самі, калі і што чытаць.

Штотыднёвая эмэйл-рассылка Свабоды без дакучлівых навінаў ды інфармацыйнага шуму. Дык падпісвайцеся!

Рассылка — гэта канал распаўсюду і спажываньня інфармацыі, які няможна заблякаваць рашэньнем міністэрстваў рэпрэсій і прапаганды. Але калі вы чытаеце нас зь Беларусі, настойліва рэкамэндуем выдаліць наш ліст з пошты, пасьля таго як вы прачыталі яго і азнаёміліся з прапанаванымі публікацыямі. Дзеля вашай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG